На малюнку рэканструкцыі А.А. Трусава гэтыя тры праёмы і паказаныя: два ўсходнія вялікі з мастом да яго, маленькі, да якога з маста спускаецца нешта рашэцістае, і паўднёвы, да якога прыбудавана ступеньчатае збудаванне з пляцоўкай.
Аб гэтым праёме ў паўднёвай сцяне М.А.Ткачоў выказаўся спачатку ў меркавальнайформе: “Можна меркаваць, што праём быў як бы запасным выхадам для гарнізона ў крытычныя моманты абароны” (1971, с.16; 1977, с. 27);а затым у сцвярджальнай: “Праём з’яўляецца нічым іншым, як запасным выхадам для раптоўных вылазак гарнізона, або для скрытага выхаду с замка ў крытычныя моманты абароны” (1978. с.29). У ЭГБ праём патрапіў як запасны ход “для раптоўных вылазак гарнізонаабо скрытага выхаду ў крытычныя моманты абароны” (Т. 4, с.364). Хацелася б пацікавіцца,што гэта за таемнае выйсце на вышыні 4 метраў, на якія трэба залазіць па лесвіцы, а потымсаскокваць без лесвіцы, пажадана яшчэ і з канём.
У рэчаіснасці ў розны час у замак былі розныя ўезды і ўваходы. Да пачатку 15 ст. у замку было два ўезды паўночны і паўднёвы. У пачатку 15 ст. паўночны ўезд поўнасцю заклалі, ад яго засталася толькі цагляная абліцоўка, паўднёвы ўезд быў закладзены часткова. Тады ж быў прабіты ўваход, менавіта ўваход,ва ўсходняй сцяне. У студзені 1422 г. перад вясельным балем караля Ягайлы і Соф’і Гальшанскай у той жа ўсходняй сцяне быў прабіты каралеўскі ўезд. Падрабязна пра гэта выкладзена ў артыкуле “Будаўніцтва Лідскага замка і ўладкаванне прылеглай тэрыторыі (14-15 стагоддзі)” (Сліўкін В. 2006).
Аднак і гісторыкі, у прыватнасціМ. Ткачоў і А. Трусаў не да канца дакладныя ў гэтым пытанні.
Падзеі 1506 г. М.А.Ткачоў і А.А. Трусаў выкладаюць так, быццам татары маглі ўзяць замак, але ціто не захацелі, ціто не сталі рызыкаваць. “... у 1506 г. пад сценамі Ліды паказаўся (з’явіўся) адзін з загонаў крымскіх татар, аднак пачаць штурм крэпасці (замка) яны не рызыкнулі” (1971, с.14; 1977, с.31; 1978, с.33; 1987, с.39). “... да замка падышлі орды крымскіх татараў. ... Аднак штурмаваць умацаваны замак татары баяліся. У гэты час было сабрана народнае апалчэнне колькасцю ў дзесяць тысяч чалавек, якое разбіла прышэльцаў у ваколіцах Ліды, на адлегласці адной мілі ад яе”(1990, с. 3031; 2007, с. 19). “У 1506 г. да Ліды дайшлі атрады крымскіх татар, аднак штурмаваць замак яны не рызыкнулі” (ЭГБ.Том 4, с. 363).
Я найуважлівейшым чынам перачытаў летапіс Быхаўца, у якім выкладаюцца гэтыя падзеі: “ W leto semoie tysiaszczy piatnadcatoho, a od bozyiaho narozenija tysiacza piatsot semoho posle plenenija zemli Litowskoie ot bezboznych tatar, y pryiechal korol y weliki kniaz Alexandro do Wilni z Lachow nemocon welminemocoiu paralitykowoiu, y wczynil seim w horode Lide.
Y buduczy iemu so wsimi pany w Lide, pruszla ko nemu west, ize carewiczy perekopskiie BityKirey soltan a Burnasz soltanpryszli zdwadcatma tysiaczma ludey ko Slucku, idut k Nowohorodku; korol ze buduczy wo welikoy chorobi y ne wedaiuczy, szto poczaty, pryzwal k sobi panowrad swoich y hetmana swoieho pana Stanislawa Petrowicza Kiszku, y lubimaho swojeho marszalka dwornoho kniazia Michayla Lwowicza Hlinskoho, y wse delo swoje hospodarskoie ysprawu zemskuiu dast w ruki ich, sebe ze poweli otnesty na nosilicach do Wilni; panowe ze rada y hetman, y marszalok kniaz Michaylo Hlinski so wsimi ludmi ostali w Lide. Tatarowe pryszedsky k Nowhorodku, y skoro pryszli za Nemow y ne dochodiaczy Lidy, okolo horoda, ot wsich storon w mili y w polumili ot horoda, wojewali cerkwi bozyie y dwory welikie, y wesi zazyhali, y ludey imali y zabiwali.
Widiaczy tj panowe litowskije oczyma swoimi, iz pohanstwo z takowym welikim okrutenstwom pryszli na nich, y wzemszy boha wsederzytela na pomocz, zjechalisia, y zopolczylisia desiat tysiaczey ludey perebranych, konnych y zbroynych, szto na tot czas mohlo byt, bo tak woskore ne mohlo ludey bolsz sobratysia, y malol mnohol wsi odyn podle druhoho, odnu radu a wmysl polozyli: wzemszy boha na pomocz, tolko polko poyty a bitysia s nimi. Y se twerdo a krepce utwerdywsze, izbrawszy sia nekolko ludey i echali dowedatysia a widety ich, y u odnoy mili ot Lidy naszli na nich, y bozyiu milostyiu pobili ich, nekolko zywych poymali, a innych golowy otsekaiuczy w taystra klali. Widiaczy ze tatarowe, szto ne mohut protywitysia im, pobehli. Oni ze wiaznew zywych do panow pryweli, a golowy otseczennych w taystrach prynesli; syia widywsze panowe weselilisia y radosty napolnilisia, y toho czasu sami wseli na koni, y wsemu woysku kasali poyty z soboiu k Nowuhorodku.
Tatarowe ze wbaczywszy to y porazumeli, ize lude chodiat pod nimi, a chotiat s nimi boy postawity, y poczali z zahonow woroczatysia za Nemow; panowe ze so wsim woyskom pryszodszy k Nowuhorodku y stoiali w Nowehorodce try dni, y poslali dobywaty jazyka pewnoho, chotiaczy wedaty istynno, hde carewiczy koszom stoiat” (ПСРЛТ. 32, М., 1975, с. 171172).
Тое ж самае на кірыліцы:«В лето 7015, а от божего нарождения1507 после пленения земли литовской от безбожных татар, и приехал король и великий князь Александр до Вильни з Лахов немоцон велми немоцою паралитиковою, и вчинил сейм в городе Лиде. И будучи ему со всими паны в Лиде, пришла к нему вест, иже царевичи перекопские БитиКирей солтан а Бурнаш солтан пришли з двадцатма тысячма людей ко Слуцку, идут к Новогрудку; корол же будучи во великой хороби и не ведаючи, што почати, призвал к соби пановрад своих и гетманасвоего пана Станислава Петровича Кишку, и любимаго своего маршалка дворного князя Михаила Львовича Глинского, и все дело свое господарское и справы земские даств руки их, себе же повели отнести на носилицах до Вилни; панове же рада и гетман, и маршалок князМихаило Глински со всими людми остали в Лиде.
Татарове пришедши к Новгородку и скоро пришли за Немов и не доходячи Лиды, около города, от всих сторон в мили и полумили от города, воевали церкви божие и дворы великие, и веси зажигали и людей имали и забивали. Видячи то панове литовские очыма своими, иж поганство с таковым великим окрутенством пришли на них, и вземши бога вседержителя на помоч, зъехалися, и зополчилися десят тысячей людей перебраных, конных, и збройных, што на тот час могло быт, бо так воскоре не могло людей больш собратися, иmalol mnohol wsi один подле другого, одну раду а вмысль положили: вземши бога на помоч, толко полко поити а битися с ними. И се твердо а крепце утвердивше, избравши сиа неколько людей и ехали доведатися а видети их, и у одной мили от Лиды нашли на них, и божию милостью побили их, неколько живых поймали, а иных головы отсекаючи в тайстра клали.
Видячи же татарове, што не могут противитися им, побегли. Они же вязнев живых до панов привели, а головы отсеченных в тайстрах принесли; сие видывше панове веселилися и радости наполнилися, и того часу сами всели на кони, и всему войску казали пойти з собою к Новугородку. Татарове же вбачывши то и поразумели, иже люде ходят под ними, а хотят с нимибой поставити, и почали с загонов ворочатися за Немов, панове же со всим войском пришодши к Новугородку и стояли в Новегородце три дни, и послали добывати языка певного, хотячи ведати истинно, где царевичи кошем стоят».
Сярэднявечная міля раўнялася7,5 км.У летапісе паведамляецца аб тым, што атрад татараў, перабраўся цераз Нёман і рабаваў за 1 1,5 мілі ад Ліды, гэта значыць за710 км ад замка, і нават не думаў аб штурме.
Ліцвінская выведка з некалькіх чалавекза 7,5 км ад Ліды знайшла татараў, пабіла іх і некалькіх злавіла, галовы адсекла вось і ўся бітва з татарамі ля сцен Лідскага замка.
У летапісе Рачынскага (ПЗРЛ. Т.35. с.167) сітуацыя выглядае значна прасцей кароль Аляксандр вельмі хворы «рушылся з Вилни до Лиды, и оттуль з Лиды до хоробы свое далеи ехати не могучы, противу татар отправил войско литовское».

Калі праваслаўная царква была вынесеная з замка ў 1533 або 1553 годзе?
М. Шымялевіч (1906, с.47) ясна і зразумела выклаў сітуацыю з праваслаўнымі цэрквамі ў Лідзе, некалькі, праўда, пераблытаўшы паслядоўнасць: “Па словах Т.Нарбута праваслаўная царква першапачаткова змяшчалася ў адной з вежаў Лідскага замка. Царква гэтая ў 1553 г. была перанесеная ў горад і асвечаная ў гонар Святога Георгія Пераможца (спасылка на гісторыкастатыстычныя нарысы Віленскай губерні. 1852. с. 218). Другая царква ў Лідзе згадваецца пад 1524 г., а трэцяя была пабудаваная тут у 1533 г.” (спасылка на Бацюшкава, 1890, заўвага 276і на Balinskego, Lipinskego, 1846, Т. 3,с 253).
У Іпацьеўскім летапісе (ПЗРЛ. Масква, 1965.Т.13, с. 66)язнайшоў кароценькае паведамленне пад 1533 г. у пацверджанне вышэйсказанаму: «...освященiе церкви иже въ Лидъ».
Усё быццам бы ясна і зразумела з замка праваслаўная царква была вынесеная ў 1553 г.
Насуперак гэтай яснасці М.А. Ткачоўвыносіць царкву ў горад у 1533 г. (1971, с.16; 1977, с.28; 1987 с.37), і ўсе паслядоўнікі, акрамя А.А. Трусава і Т.У. Габрусь, услед за ім 1533, 1533... Вялікая сіла аўтарытэту дата пракралася ў энцыклапедыі (ЭГБ, АІНБ, БЭ).
Хто камандаваў рускімі войскамі ў 1659 г.
Мікіта Хаванскі або Іван Хаванскі?
УМ. Шымялевіча (1906) захопам Ліды і Лідскага замка кіраваўМікіта Хаванскі: “Улетку 1659 г. князь Мікіта Хаванскі з 30 тысячным аддзелам, рухаючыся з Вільні на Гародню, падступіў да Ліды. Лідскі замак, нягледзячы на адчайную абарону,быў узяты, а горад разрабаваны і спалены” (1906, с.50, са спасылкай на Балінскага, 1846, Т.3, с. 256). Павінен сказаць, што спасылка на М. Балінскага ў дадзеным выпадку некарэктная, у Балінскага, няма ніводнага слова ні пра Хаванскага, ні пра штурм: “ Dla zniszczenia jakiemu Lida ulegla, sejm r. 1676 uwolnil ja od stanowisk, ugod i ciezarow, ze wszystkiemi juryzdykami. У сілу разбурэння, якому Ліда падвергнулася, сойм 1676 г. вызваліў яе ад пастою войскаў, дамоваў і павіннасцяў, з усімі юрыдыкамі”(1846, Т. 3, с. 255).
УМ.А. Ткачова меркаванне аб камандуючым рускага войска мянялася: “Улетку 1659 г. узброенае артылерыяй 30тысячнае войска князя Мікіты Хаванскага нарэшце ўзяло замак прыступам” (1971, с.15); “Летам 1659 г. 30тысячнае войска князя І.А. Хаванскага з дапамогай артылерыі ўзяло замак прыступам”. (1978, с.33).
“После продолжительной осады и артиллерийского обстрела летом 1659 г. 30тысячное войско воеводы Никиты Хованского взяло замок штурмом» (1987, с. 40).
У А.А.Трусава спачатку шкодзіць Мікалай:«Замак і горадруйнуюць войскі царскага ваяводы князя Мікалая Хаванскага” (1980, с.26), а потымМікіта:“Улетку 1659 года замак з усіх бакоў атачыла 30тысячнае войска царскага ваяводы Мікіты Хаванского і пасля гарматнага абстрэлу і доўгай аблогі ўзяло яго. Усе драўляныя будынкі былі спаленыя, а студні засыпаныя” (1990, с. 50;2007, с. 22).
І нарэшце ў энцыклапедыях (АіНБі ЭГБ) думка становіцца агульнай: “30 тысячнае рус. войска кн. І.А. Хаванскагалетам 1659 захапіла штурмам Л. з.”
Камандаваў рускімі войскамі пад Лідай у 1659 г. Іван Андрэевіч Хаванскі па мянушцы “ТаратуйПустамеля”. Але Ліду ён браў не ўлетку, а ўвосень 1659 г.
Калі шведы падарвалі вежы замка і ці падрывалі іх наогул?
У 19 стагоддзі падрыў веж замка на шведаў яшчэ не вешалі:“…zamek przed r. 1710 spalony zostal, i juz sie wiencej nie podniosl замак перад 1710 г. быў спалены, і ўжо больш не падняўся” (Balinski M i Lipinski, 1846, с.256). Думка ясная і выказаная пэўна яшчэ да шведаў замак спалілі. Хто? не пішуць, цэнзура, мабыць, не прапусціла.
Абвінавачанне ў адрас шведаў высунуў Міхал Шымялевіч (1906, с.51):“У 1702 г. адзін з атрадаў шведскіх войскаў разрабаваў і спаліў частку горада і падарваў замкавыя вежы. У Лідзе была пакінута шведская залога, а ўтрыманне яе ўскладзенае на жыхароў. У 1706 г. шведы другі раз разрабавалі горад і наваколлі, паўтарылі тое ж самае і ў 1708 г, рухаючыся з Гародні праз Ліду па Івейскім гасцінцы, пад начальствам самога караля Карла ХІІ”.
М.А. Ткачоў пагадзіўся з М. Шымялевічам: “... быў разбураны ўшчэнт у 1702 г., калі адзін са шведскіх атрадаў падарваў замкавыя вежы” (1971, с.15; 1987. с.4041).
А.А. Трусаў год падрыву вежаў шведамі абышоў бокам: “Моцны ўдар лідскім мурам нанеслі шведы, якія ў пачатку ХVІІІ стагоддзя ўзарвалі абедзве вежы, і ўмацаванне страціла сваё стратегічнае значэнне” (1990, с.51).У вынікупытанне аб часе падрыву засталося нявырашаным, што атрымала адлюстраванне ў гістарычнай энцыклапедыі: “У 1702 і 1710 (паводле іншых звестак у 1706) шведскія войскі Карла ХІІ узарвалі яго вежы” (ЭГБ.Том 4з.363364). Згадваць у энцыклапедыі 1710 год як год падрыву вежаў неяк непрыстойна, яшчэ да Палтаўскай бітвы шведызніклі з тэрыторыіВКЛ.
А ці падрывалі шведы наогул вежы Лідскага замка? спытаў я сябе аднойчы. Што вядома напэўна?
У 1659 г. рускія войскі “Таратуя Пустамелі” ўзялі замак, ці была ўжытая пры гэтым артылерыя, ды і ці быў штурм сцвярджаць не адважваюся. Пасля гэтага вайсковая залога ў замку не стаяла, казармаў не было, студня была засыпана, археалагічныя астаткі 18 стагоддзя адсутнічаюць. Дзеля чаго шведам падрываць замак, пагуляць пастраляць па Мураванцы з Жалудка гэта цікава: патрапіць не патрапіць, а тут, ну стаіць сярод возера мураваы пусты будынак, які з шведскіх гармат можна разваліць за дзень, хай сабе стаіць. Везці з Швецыі порах, а гэта вялікі дэфіцыт угады Паўночнайвайны, і гэтак бессэнсоўна яго выкарыстаць?
У 1977 годзе, пры археалагічных раскопках студэнты адкапалі поўначнаусходнюю вежу з пад кучы валуноў. У ніжняй частцы раскопа ў квадраце 13 на глыбіні 480 см у пласце пажарышча былі знойдзеныя дзве срэбныя манеты другой паловы 17 стагоддзя. Тады ж было ўстаноўлена, што вежа захавалася да вышыні ў 4 м і яшчэ падмурак на глыбіню ў 70 см.У сценах вежы добра захаваліся шэсць ніш з трох бакоў, уваход і лесвіца з чацвёртай. Слядоў падрыву няма.
Звернемся да карціны І. Пешкі “Лідскі замак” канца 18 стагоддзя стагоддзе пасля шведаў прайшло: вежы без дахаў, часткова разбураныя, але два паверхі над сценамі ўзвышаюцца.
Яшчэ праз тры дзесяткі гадоў, 9 сакавіка 1827 г. лідскі земскі спраўнік Тумінскі ў рапарце да губернатара Бабацінскага М.Т. піша: “башни бывшіе по Угламъ разрушились, и Углы отъ Запада развалившіесяизображаютъ довольно обширные отверстiи. Сiе разрушенiе какъ полагать можна произвесть могла самая древность».
Разбурылі замак, вядома, рускія ў 1659 г., драўляныя канструкцыі згарэлі, апасля гэтага дождж, снег і вецер паступова справу давяршылі. Дарма, думаю, на шведаў нагаварылі.
Дзе адбылося сутыкненне паўстанцаў і рускіх войскаў у 1794 годзе?
Падзеі 1794 г. яркі прыклад нарастання гістарычных падрабязнасцяў па схеме сапсаванага тэлефона.
М. Шымялевіч: “Улетку 1794 г. гэтыя (паўстанцкія)войскі былі пабітыя каля Ліды, а горад канчаткова занятырускімі войскамі. Пры гэтым Лідскі замак быў разбураны...” (1906, с. 51).
М.А. Ткачоў: “Канчаткова замак быў разбуран у 1794 г., калі засеўшыя там паўстанцы Т. Касцюшкі, маючы 18 гармат, вялі бой з царскімі войскамі” (1978, ст. 33).
А.А. Трусаў: “Амаль канчаткова замак парушыўся летам 1794 года: у яго руінах вялі бой з царскім войскам паўстанцы Тадэвуша Касцюшкі, узброенныя 18 гарматамі” (1990, с.51, 2008, с.27).
“Апошняя бітва тут адбылася у 1794паміж паўстанцамі Т. Касцюшкі, што заселі ў руінах замка, і царскімі вайскамі” (ЭГБ . Т.4 с. 363).
С. Бараннікава сітуацыю драматызуе прысутнасцю самога Т. Касцюшкі: “Апошні раз замак выкарысталі як абароннае ўмацаванне ў 1794 г. За надзейнымі сценамі хаваліся польскія паўстанцы на чале з Тадэвушам Касцюшка” (2000, с.51).
І як апафеоз вершаваныя радкі Д. Бічэль Загнетавай:
... Сцены замка
народу верныя служкі
не лічылі смяротных страт,
як паставілі тут
салдаты Касцюшкі
васемнаццаць сваіх гармат.
Як гэта не горка, але ўсё было зусім паіншаму.
Вось што рапартуе ў Цэнтральную раду парадкавы камісар Лідскага павету лідскі рэктар ксёндз Фларыян Крушэўскі 15 ліпеня 1794 г.: “300 расійскай кавалерыі разам з казакамі і 2 гарматамі польнымі прымаршыравалі ад Дварышч пад Ліду і, убачыўшы спераду месца Ліды каля 100 коней шыкоўнай кавалерыі пад камандай абывацеляў Александровіча і Дамініка Шалевіча, некалькі разоў грымнулі з гармат.
Тым часам казацтва счапілася з ротмістрамі Вілбекам і Сцыпіёнам.Ледзь толькі яны рэціраваліся па масту пры піярскім млыне, як тут абывацель Шалевіч зблізіўся з маскалямі і загадаў вярнуцца, што вельмі выратавала ад няшчасця, бо маскалі падаліся налева і, рассыпаўшыся перад месцам, выпусцілі 12 гранат. Хаця тыя падалі ў месце, але ўсё ж такі нікому не шкодзілі, толькі месца запалілі, а тым часам павятовая кавалерыя адступіла да Мыта”(Анішчанка. 2004, № 29).
А вось як гэтая жпадзея выкладзена ў рапарце генерала Б. Кнорынга М. Рапніну ад 7 ліпеня (26 чэрвеня ст. ст.): «Вчерась прибыля в Дворище, где имею теперь мойлагерь. … Выслан был пикет по лидской дороге, коим встречен сильный пост мятежников, в Лиде собиравшихся, подкомандою генерала Цицианова (Сцыпіёна дэ Кампа ВС), но был разбит. А вслед тому сделан был отряд из драгун, козаков и егерей в Лидув ту же минуту под начальством господина полковника Чесменскаго, где те мятежникии бывшие там конфедератыимразбиты, прогнаныиразсеяны,коих,какнапоследок объявилипленные,до двух тысяч пятьсот человек, в том числе до трехсот конницы, и Лида очищена с положением на месте убитыми из них трехсот двадцати пяти, да в плен схвачено сто сем, а прочие разбежались» (Восстание и война 1794 года в литовской провинции. № 98.Минск. 2001 с. 113).
Графу Салтыкову ён напісаў без перабольшанняў: «Вчера прибыл в Дворище и только войско развернуло обоз, как до 30 конных и столько же пеших повстанцев напали на наш пикет по лидской дороге и начали сжимать со стрельбой;высланные для поимки нападавших казаки сразились с ними и вынудили их к отступлению, причем гнали почти до самого местечка Лиды, уложив до 20 убитых и взяв несколько в плен. В конце эскадроны полка драгун конницу их и пехоту, находившихся в Лиде под командованием генералмайора Сципиона, победили, вытеснили и рассеяли способом необычайно для нас счастливым” (Szymielewicz М. Dzieje pijarow lidzkich. //Ziemia lidzka. 1937. № 3.s.32).
Як відаць, ні ў рапарце Ф. Крушэўскага, ні ў рапарце Б. Кнорынга, ні ў яго асабістым лісце замак нават не згадваецца. Сутычка паміж паўстанцамі і расійскай кавалерыяй адбылася ў раёне цяперашняга лакафарбавага завода,за 2 2,5 км ад замка. У рускіх было ўсяго 2 гарматы, у паўстанцаў гармат наогул не было.
Цяжка сказаць адкуль з’явіліся 18 казачных гармат. Адзіны намёк гэта просьба Лідскай правінцыйнай камісіі ад 23 чэрвеня 1794 г. аб вяртанні шчучынскіх гармат: “6 гармат, забраных у абывацеляў Сцыпіёнаў з добраў Шчучын, што ў Лідскім павеце, пры назначэнні абывацеля Сцыпіёна лідскім генералмаёрам адпраўлены пры іншай зброі генералмаёрам Гродненскага павета абывацелем Ельскім у Гродна, то лідская камісія моцную заносіць просьбу аддаць іх на патрэбы Лідскага павета і генералмаёра Сцыпіёна па загаду ЦД.” (Анішчанка. 2004.№ 26).
Праз 34 гады пасля гэтай сутычкі Лідскі замак замаляваў мастак Іосіф Пешка. Вакол возера, да замка вядзе масток. Ну схаваліся б у замку паўстанцы і што?Адтуль выйсце толькі адно у палон па мастку, а так яны рассеялісяў бок Мыта.
Дык адкуль жа такія настойлівыя рэфрэны пра 18 лідскіх гармат?
Паданне аб лідскім архіве
Гісторыя з лідскім архівам наогул унікальная. На яе прыкладзе студэнтаў вучыць трэба.
Першым “спаліў” лідскі архіў А. Кіркор: “…во время шведской войны, Лида подверглась новому разорению. В это время старинный архив, заключавший много важных грамот, был взят из замка и перевезен в Смоленск, где сгорел в 1812 г. …падчас шведскай вайны, Ліда падвергнулася новаму спусташэнню. У гэты час старадаўні архіў, які ўключаў шмат важных грамат, быў узяты з замка і перавезены ў Смаленск, дзе згарэў у 1812 г.” (Живописная Россия. 1882. С.170).Класічны, дарэчы, прыклад вялікадзяржаўнай падтасоўкі фактаў: шведы разбурылі замак у пачатку 1700х гадоў, але архіў дзіўным чынам апынуўся ў рускіху Смаленску ў 1812 г.
Аўтары кнігі Бацюшкава П.Н. “Беларусь і Літва” таксама амаль даслоўна паўтарылі гэтае дзіўнае дзейства: “В начале 18 в., во время войны со шведами, Лида и замок подверглись новому разорению, причем древний архив был взят из замка и перевезен в Смоленск, где и сгорел в 1812 г. У пачатку 18 ст., падчас вайны са шведамі, Ліда і замак падвергнуліся новаму спусташэнню, прычым старажытны архіў быў узяты з замка і перавезены ў Смаленск, дзе і згарэў у 1812 г.”(Перавыданне 2004 г., с.129).
М. Шымялевіч на шведаў віну не валіць:“Летом 1794 г. ... Лидский замок был разрушен, а хранившийся в нем древний архив вывезен в Смоленск, где сгорел в 1812 г. Улетку 1794 г. ... Лідскі замак быў разбураны, а старажытны архіў, які захоўваўся ў імвывезены ў Смаленск, дзе згарэў у 1812 г.” (1906, с.51).
М.А. Ткачоўсумневаў не выказваў: “Старажытны архіў горада Ліды, што захоўваўся у замку, быў вывезены у Смаленск, дзе згарэў у 1812” (1978, с. 33 са спасылкай на М. Шымялевіча).
А.А. Трусаў ужо без спасылак, як пра факт, які не патрабуе доказаў: “Гарадскі архіў з усімі старажытнымі дакументамі быў вывезены з замка ў Смаленск, дзе ў час Айчыннай вайны 1812 года згарэў” (1990, с.51, 2008. с.27).
А Лідскі архіўу цэласці і захаванасці, практычна не чытаны, ляжыць сабе ў Нацыянальным архіве Беларусі ў Менску, у чым лёгка можна пераканацца, замовіўшы справы наступных фондаў:
Лідскі магістрат 16441801. Ф. 1718, воп. 1, справы 117:актавыя кнігі (спр. 14), вопісы дакументаў актавых кніг за 16961799 гг. (спр.57), пратакол дэкрэтавы (спр. 8), пратакол паточны (спр. 9), пратаколы паседжанняў (спр. 1011), рэестры ардынарыйныя (спр. 1215), выпіскі з актавых кніг (спр. 1617).
Лідскі гарадскі суд16661831 гг. Ф. 1722, воп. 1, справы 182: актавыя кнігі за 16661831 гг. больш за15 тысяч лістоў (спр.211, 1367), дэкрэтавыя кнігі (спр.6881).
Лідскі гарадскі суд 17571792 гг. Фонд 1767, воп.1, больш за 300 спраў: кнігарэгістрацыі актаў продажу,закладу, нерухомых маёмасцяў, міравых угод, рашэнняў трацейскага суду, даверанасцяў, пазыковых абавязальніцтваў, выплаты мыт у колькасці больш за 4 тысячы лістоў.
Лідскі эксдывізарскатаксатарны суд 1778 1836 гг. Ф. 1863, воп.1, справы 147: пратаколы дэкрэтавыя за 17841839 гг. амаль 2 тысячы лістоў (спр.111, 1325), дэкрэтавая кніга за 1810 г. (спр.2), пратаколы судовыя (спр. 2643), асобныя судовыя справы (спр. 4447).
Лідскі падкаморскі суд 17531829 гг. Ф. 1840, воп. 1, справы 113: дэкрэтавыя кнігі (спр. 12), пратаколы дэкрэтавыя за 1756 1815 гг. (спр. 49), рэестрыдэкрэтавыя (спр. 1012), судовая справа 182829 гг. (спр. 13).
Лідскі кампрамісарскі суд 17611839 гг.Ф. 1915, воп. 1, справы 118: пратаколы дэкрэтавыя (спр. 113), пратаколы судовыя (спр. 1417), дэкрэт кампрамісарскі ад 1765 г. (спр. 14).
Лідскі каптуровы суд 17331764 гг. Ф. 1971, воп. 1, справы 14: актавыя кнігі 1734 і 1764 гг. агульным аб’ёмам 1748 лістоў (спр. 1 і 3), актавая і дэкрэтавая кнігі ў 920 лістоўза 1693 1701 гг. (спр. 4).
Лідскі канфедэрацкі суд 17921793 гг. Ф. 1990, воп. 1, справы 1 5: актавая кніга (спр. 1) на 1290 лістоў, пратаколы судовыя(спр. 2), рэестр (спр. 3), выпісы з актавых кніг (д.4), пратаколы прэтэнзій гр. Паца (спр. 5).
Дзесяткі тысяч лістоў інфармацыі. А напісана ўсюды: архіў згарэў у Смаленску ў 1812 г., не шукайце. Як тут не ўспомніць знакамітае: “Не вер вачам сваім”.
Літаратура.
- 1. Анішчанка Я. Камісары Касцюшкі. Том 1. Дакументы паўстання 1794 г. у Літоўскай правінцыі. Мінск. 2004.
- 2. Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1993. С. 263
- 3. Баранникова С. Если б замки могли говорить... // Служба спасения. 2000. № 3 с. 5051
- 4. Батюшков П.Н. Белоруссия и Литва. Исторические судьбы СевероЗападного края. Минск, 2004. С.129. Переиздание книги 1890 г.
- 5. Беларусь. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 425426
- 6. БічэльЗагнетава Д. Што ж спрадвеку тварылася...// Полымя. 2008. №3.
- 7.Восстание и война 1794 года в литовской провинции. Минск. 2001. № 98 с. 113.
- 8. Віцьбіч Ю. Горад ільва, а не князёўны Ліды. // Спадчына. 2000. № 56 с. 191 195.
- 9. Габрусь Т. Замак на рэчцы Лідзея. // Роднае слова. 2000. № 1. с. 9395.
- 10. Ганецкая I. Каменная варта. // Мастацтва. 2006. № 5. С. 1011.
- 11. Длугош Ян. Грюнвальдская битва. МЛ., 1962. С.ЗЗ.
- 12. Егоров Ю. А. Градостроительство Белоруссии. М.1954, с. 2426
- 13. Живописная Россия. Литовское и Белорусское полесье. Переиздание 1882. С.170.
- 14. Кішык Ю.Н.. Лідскі замак. Беларуская Савецкая энцыклапедыя. Мінск. Т.6. 1972. С. 365
- 15. Кішык Ю.Н. Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. Мн., 1981. Т. 4. С. 311.
- 16. Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння ХІУ ХУІ11 стст. Мінск, 1991
- 17. Литвинович Н. Лидский замок. // Вестник знания. СПетербург. 1910. № 3 с. 6869
- 18. Лнцкевнч С. Тнхая обнтель.//Советская Белоруссня. 2006. 7 июля.
- 19. Міцянін А. Лідская крэпасць. // Літаратура і мастацтва. 1965 ад 10 жніўня.
- 20. Палеес А. Замак у Лідзе. // Беларусь. 1947. № 10.
- 21. Покровский Ф.В. Археологическая карта Виленской губернии. Вильна, 1893.
- 22. ПСРЛ. М. Т.13. 1965. с.66.
- 23. ПСРЛ. М. Т.32. 1975. С.171172.
- 24. ПСРЛ. М. Т.35. С.167.
- 25. Ракуць В. Старажытныя замкі Гродзеншчыны.// Беларускі гістарычны часопіс. 2008. № 6 с. 58.
- 26. Сліўкін В.В. “Будаўніцтва Лідскага замка і ўладкаванне прылеглай тэрыторыі (1415 стагоддзі” // Лідскі летапісец. 2006. № 36.
- 27. Ткачев М.А. Замки Белоруссии. Минск. 1987, с. 3541.
- 28. Ткачоў М.А. Лідскі замак. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1971. № 2. с. 1318.
- 29. Ткачоў М.А. Замкі Беларусі. Мн, 1977, с.2631.
- 30. Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XI11ХУ111 стст. Замкікастэлі. Мн. 1978. с.2834
- 31. Ткачоў М, Трусаў А. Лідскі замак. // Археалогія і нумізматыка Беларусі. Энцыклапедыя. Мінск. 1993. С. 368369
- 32. Ткачоў М.А, Трусаў А.А. Лідскі замак. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мінск. Т.4. 1997. С. 363364
- 33. Ткачоў М.А, Трусаў А.А. Лідскі замак. // Беларуская энцыклапедыя. Мінск, Т.9. 1999. С.250.
- 34. Трусаў А. Архітэктурнаархеалагічнае даследаванне Лідскага замка.// Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1979. № 4. с.1619.
- 35. Трусаў А.А. Зброя Лідскага замка.//Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1990. №2, с. 2627.
- 36. Трусаў А.А., Ткачоў М.А. Рэшткі замка. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. 1986. С.236237.
- 37. Трусаў А. Лідскі замак 14 ст. // Мастацтва Беларусі. 1987. № 1 с.4748.
- 38. Трусаў А.А. Старадаўніх муроў адраджэнне. Мінулае і сучаснасць Лідскага замка. Мн., 1990.
- 39. Трусаў А. Мінулае і сучаснасць Лідскага замка. // Лідскі Летапісец. 2007. №2. С. 1429
- 40. Трусаў А. Мінулае і сучаснасць Лідскага замка. // Беларускі гістарычны часопіс. 2008. №2. С. 1429.
- 41. Чантурия В.А. История архитектуры Белоруссии. Мннск. 1985, с.63.
- 42. Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. Минск, «Полымя», 1986,с.155156.
- 43. Шимелевич М. Город Лида и Лидскнй замок. // Вильна. 1905.
- 44. Шимелевнч М. Город Лида и Лидскнй замок. // Внленский календарь. Вильна. 1906.
- 45. Balinski M., Lipinski T. Starozytna polska pod wzgledem
- historycznym, jeograficznym i statystycznym opisana. Warszawa. 1846. C.252257.
- 46.Jasienica P. Polska Jagiellonow. 1985, s. 47.
- 47. Lietuvos istorija. Kaunas. 1936. S.101.
- 48. Narbutt T. Dzieje narodu litewskiego. Wilno, 1839, T. 3. S.482, 513.
- 49. Narbutt T. Dzieje narodu litewskiego. Wilno, 1839, T. 5. Dodatek I. Cokolvek z historyi miasta Lidy. S. 15.
- 50. Sulimerski F. Lida. Slownik geograficzny krolestwa polskiego I innych krajow slowianskich. T.5. Warszawa. 1884. S 215216.
- 51. Szymielewicz M. Dzieje pijarow lidzkich. //Ziemia lidzka. 1937. № 3, s.32.

Статья предоставлена журналом «Лідcкі летапісец» («Лидский летописец»).
Подписной индекс 002572.
Учреждение информации "Издательский дом ТБМ". УНП 590229321.


